Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Мітынг прадпрыймальнікаў
Фотахроніка (5 здымкаў)
У пятніцу, 19 студзеня, на гарадзкім стадыёне прайшоў мітынг у падтрымку рынкавых рэформаў прыватнымі прадпрыймальнікамі, гандлюючымі на рынках Барысава, якія страйкавалі роўна месяц.

На працягу 2-х гадзінаў кожны з страйкуючых меў магчымасьць выказацца перад калегамі аб неабходнасьці перагляду ўладамі сваёй пазыцыі ў адносінах беларускага малога бізнэсу. Арганізатарам мітынгу была першасная арганізацыя прафсаюзу прадпрыймальнікаў і асобаў, працуючых па найме, г.Барысава Свабоднага Прафсаюзу Беларускага. Вялікая дапамога была атрыманая ад праваабарончай арганізацыі "Вясна".

Прадпрыймальнікі прыйшлі з транспарантамі актуальнага зьместу: "Альтэрнатывы рынку няма!", "Мытня, даеш дабро!", "Хопіць, бацька плесьці, дзеці хочуць есьці!", "Нашым дзецям - дэмакратычную страну!". Выступаў намесьнік старшыні Барысаўскага гарвыканкаму М.Чарняўскі - сказане ім вельмі абнадзеіла прадпрыймальнікаў. Справа ў тым, што нарэшце гарадзкія ўлады загаварылі аб падпісаньні мясцовага пагадненьня, якое можа заўважна аблегчыць жыцьцё гандляроў.

"Трымаў слова" і прадстаўнік падатковае інспэкцыі г.Барысава Бунін, які спрабаваў патлумачыць дзеяньні мясцовых падатнікаў, генэральны дырэктар УП "Панацэя" Л.Ф.Марголін, старшыня цэнтру прадпрыймальніцтва В.І.Ісаеў, старшыня прафсаюзу прадпрыймальнікаў І.А.Леднік, старшыня Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Л.В.Шчарбакова, прыватныя прадпрыймальнікі А.Д.Урбановіч, Б.Б.Асташкін і інш.

На мітынге была прынятая рэзалюцыя, у якой у прыватнасьці заяўлена:

"Мы прызываем мясцовае кіраўніцтва, прадстаўнічую ўладу зразумець неабходнасьць набліжаючыхся пераменаў і прыняць самы актыўны ўдзел у прасоўваньні рынкавых рэформаў і абароны правоў падаткаплацельшчыкаў. Мы прызываем іх не супрацьстаяць пры рэгістрацыі й дзейнасьці незалежных СМІ й прафсаюзаў. Мы прызываем прафсаюзы гораду, мясцовы бізнэс, прадстаўнікоў іншых структураў, маючых непасрэднае дачыненьне да эканомікі, не марудзячы пачынаць працу па выхаду з крызысу, прыняўшы за аснову маючыеся й агучаныя раней у СМІ эканамічныя й сацыяльныя праграмы ў рамках шматбаковага мясцовага пагадненьня. Мы прызываем дэмакратычныя сілы гораду (партыі й прафсаюзы) актывізаваць працу ў адпаведнасьці зь іх праграмнай дзейнасьцю на шляху да эканамічных пераўтварэньняў. Альтэрнатывы рынку няма! Гэта будучыня нашых дзяцей!"

Прадпрыймальнікі вырашылі не расставацца надоўга й пазначылі дату наступнага збору - 27 студзеня ў 10 раніцы.
Па матэрыялах газэты "Кур`ер з Барысава"
Сайт управляется системой uCoz